Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтар словаў пра «цёплага Лукашэнку»: Ён губляе шанец зблізіцца з Эўразьвязам


Старшыня польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі зрабіў заяву ў сувязі з падзеямі ў Беларусі.

На сваім Твітары палітык напісаў:

«Лукашэнка губляе шанец на збліжэньне з Эўразьвязам і Польшчай. Жорсткае падаўленьне мірных дэманстрацый і арышты пярэчаць яго абяцаньням. Заклікаю ўлады Беларусі спыніць насільле праваахоўных органаў і неадкладна вызваліць затрыманых з-пад арышту».

У сьнежні мінулага году Карчэўскі пасьля трохдзённага візыту ў Беларусь назваў Лукашэнку «цёплым чалавекам». У інтэрвію радыёстанцыі Radio Zet ён тады сказаў:

— Спадар Лукашэнка клапоціцца пра інтарэс Беларусі, гэта бачна. І бачна, што гэта цёплы чалавек.

Міністэрства замежных справаў Польшчы заявіла сёньня, што «занепакоена тым, як улады Беларусі перашкаджалі ладжаньню мірнага пратэсту ў Менску 25 сакавіка 2017 году».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG