Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі працягваюць скарачацца


За студзень 2016 году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ў вызначэньні МВФ скараціліся на 149 млн даляраў і, паводле папярэдніх дадзеных, на 1 лютага склалі 4 млрд 26,8 млн даляраў.

Такія зьвесткі падае Нацыянальны банк.

У нацыянальным вызначэньні аб’ём золатавалютных рэзэрваў зьменшыўся на 192,0 млн даляраў і на 1 лютага склаў 4 млрд 275,7 млн даляраў у эквіваленце.

«На зьніжэньне аб’ёму золатавалютных рэзэрваў аказала ўплыў пагашэньне ўрадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь зьнешніх і ўнутраных абавязаньняў у замежнай валюце ў поўным аб’ёме», — адзначаюць у Нацбанку.

За 2015 год золатавалютныя рэзэрвы ў вызначэньні МВФ скараціліся на 883,2 млн даляраў, або на 17,5%.

XS
SM
MD
LG