Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія: прэм’ер Рэнцы пагадзіўся адкласьці адстаўку да прыняцьця бюджэту


Прэм'ер-міністар Італіі Матэа Рэнцы аб'яўляе пра сваю адстаўку на прэс-канфэрэнцыі па выніках галасаваньня на рэфэрэндуме. Рым, 4 сьнежня 2016 году
Прэм'ер-міністар Італіі Матэа Рэнцы аб'яўляе пра сваю адстаўку на прэс-канфэрэнцыі па выніках галасаваньня на рэфэрэндуме. Рым, 4 сьнежня 2016 году

Прэм’ер-міністар Італіі Матэа Рэнцы пагадзіўся адкласьці сваю адстаўку пакуль парлямэнт ня прыме бюджэт на 2017 год, што можа адбыцца на гэтым тыдні.

У панядзелак увечары прэзыдэнт Італіі Сэрджа Матарэла заклікаў Рэнцы адкласьці сваю адстаўку да прыняцьця бюджэту.

41-гадовы Матэа Рэнцы заявіў, што сыдзе ў адстаўку пасьля таго, як на рэфэрэндуме 4 сьнежня італьянцы адхілілі ягоныя прапановы па канстытуцыйнай рэформе.

Пасьля абвяшчэньня Рэнцы пра адстаўку адбылося рэзкае падзеньне курсу эўра за апошнія 20 месяцаў, інфармуе фінансава-аналітычнае агенцтва Bloomberg. Кошт эўра усталяваўся на ўзроўні больш чым 1,05 даляра. Такога абясцэньваньня эўравалюты не было нават пасьля «Brexit», калі брытанцы прагаласавалі за выхад з Эўразьвязу.

Вынікі італьянскага рэфэрэндуму пацьвердзілі асьцярогі заходніх аглядальнікаў пра чарговы трыюмф правых папулістаў пасьля галасаваньняў у Вялікабрытаніі і ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG