Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Расея адновяць перамовы пра Сырыю


Лаўроў і Керы, архіўнае фота
Лаўроў і Керы, архіўнае фота

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы сустрэнецца зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым у часе двухдзённых адноўленых перамоваў па сырыйскім канфлікце.

Сустрэчу анансаваў Лаўроў у інтэрвію CNN, Дзярждэпартамэнт пацьвердзіў у камэнтары Reuters, што Керы наведае перамовы.

Сустрэча Керы і Лаўрова мае адбыцца 16 кастрычніка ў Швайцарыі ў першы дзень перамоваў. Гэта будзе першы кантакт такога ўзроўню між ЗША і Расеяй пасьля правалу замірэньня ў Сырыі і бамбаваньня Алепа, часткова кантраляванага сырыйскай апазыцыяй, сіламі Расеі і Башара Асада. Другі дзень перамоваў пройдзе без Расеі, міжнародная сустрэча адбудзецца ў Лёндане.

Паводле Лаўрова, перамовы 16 кастрычніка будуць нацэленыя на «стварэньне ўмоваў для вырашэньня сырыйскага крызісу», у іх будуць удзельнічаць дыпляматы «ключавых краінаў рэгіёну». Афіцыйны прадстаўнік Дзярджэпу Джон Кірбі заявіў, што на сустрэчах пройдзе абмеркаваньне «шматбаковага падыходу да вырашэньня крызісу ў Сырыі, у тым ліку працяглага спыненьня гвалту і аднаўленьня паставак гуманітарнай дапамогі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG