Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольненыя кіраўнікі Сьледчага камітэту па Гомельскай і Магілёўскай абласьцях


Андрэй Ліс (зьлева) і Сяргей Паско

Андрэй Ліс (зьлева) і Сяргей Паско

Аляксандар Лукашэнка прызначыў новых начальнікаў упраўленьняў Сьледчага камітэту па Магілёўскай і Гомельскай абласьцях. Адпаведныя ўказы ён падпісаў 20 ліпеня, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

На пасаду начальніка ўпраўленьня Сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці прызначаны палкоўнік юстыцыі Андрэй Ліс, які раней быў намесьнікам начальніка ўпраўленьня Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці.

Палкоўнік юстыцыі Сяргей Паско прызначаны начальнікам упраўленьня Сьледчага камітэту па Гомельскай вобласьці. Раней Паско быў начальнікам галоўнага ўпраўленьня працэсуальнага кантролю цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту.

Ад адпаведных пасадаў вызваленыя генэрал-маёры юстыцыі Аляксандар Ракусаў і Алег Шаркоў.

Пра прычыны звальненьня пакуль не паведамляецца.

XS
SM
MD
LG