Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказвае сьпявак, лідэр і мастацкі кіраўнік WZ-Orkiestra Зьміцер Вайцюшкевіч.

19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава, на радзіме народнага пісьменьніка ў вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну ўганаравалі чарговых ляўрэатаў прэміі «За свабоду думкі» імя Быкава. Сёлета журы вызначыла двух ляўрэатаў: мастака Аляксея Марачкіна і музыку Зьмітра Вайцюшкевіча.

Зьміцер Вайцюшкевіч рыхтуе да выданьня свой 17-ты па ліку дыск пад працоўнай назвай «Беларускі шансон». У яго ўвойдзе 12 твораў на словы Генадзя Бураўкіна, у асноўным турэмнай тэматыкі. Акром таго, дадатковым CD плянуецца выдаць песьні, напісаныя ў апошнія гады на словы Ўладзімера Някляева.

Папярэдні альбом Вайцюшкевіча «Ваячак» стаў «Найлепшым альбомам 2012 году» паводле вэрсіі сайту Experty. by. Гэтая праца Вайцюшкевіча стала і найлепшым беларускамоўным альбомам.

Задаць пытаньне вы можаце ў камэнтарах

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG