Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Сідаровіч. Бард, дудар і дасьледнік беларускай культуры


Зьміцер Сідаровіч
Зьміцер Сідаровіч

Год таму, 17 траўня 2014 году, раптоўна памёр Зьміцер Сідаровіч, вядомы беларускі музыка, дудар, паэт, арганізатар шматлікіх культурніцкіх праектаў.

Зьміцер Сідаровіч нарадзіўся ў 1965 годзе ў Менску. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, абараніў кандыдацкую дысэртацыю, да апошняга дня працаваў па спэцыяльнасьці ў саліднай фірме. У той жа час сур’ёзна захапляўся музыкай, беларускімі танцамі, народнымі інструмэнтамі.

У 1991 годзе Зьміцер Сідаровіч стварыў этна-рок-гурт «Камэлот». «А дзе ж тыя ваяры?», «У краіне талераў» і шмат якія іншыя песьні гурту ўспрымаюцца цяпер амаль як народныя. Пра Зьмітра Сідаровіча ўзгадвае вядомы мастак, музыка, этнограф Алесь Лось:

«Мы часта перасякаліся ў творчасьці, сустракаліся. Я б назваў гэта нават не сяброўствам, а калежанствам. Калі ён задумаў стварыць гурт „Камэлот“, зацікавіўся дудамі. Яму Тодар Кашкурэвіч зрабіў дуду. Зьміцер вельмі хацеў пачаць займацца танцамі. І тады ён зьвярнуўся да мяне з просьбай: ці мог бы ён танцаваць танцы, якія я паказваў падчас майстар-клясаў? Вось так пачалося наша знаёмства. Пазьней ён стварыў невялічкую капэлу, і яны ў кавярні „Жар-птушка“ пачалі танчыць. Гэта яшчэ адзін бок ягонага таленту — Зьміцер авалодаў мастацтвам танцу. Ён падштурхнуў менскую​ моладзь, каб яна зацікавілася беларускімі народнымі танцамі.

Такое жыцьцё: Танцы на МАЗе
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:32 0:00
Наўпроставы лінк

Зьміцер быў чалавекам сапраўды ініцыятыўным. І ня вельмі крыўдлівым — такая рыса ёсьць у нашым мэнталітэце. Адкрыты да гаворкі, самакрытычны. Гэта была асоба надзвычай харызматычная, творчая, таленавітая».

У 2000 годзе Зьміцер Сідаровіч разам з гуртамі «Стары Ольса» і «Contredanse» запісаў зборны альбом «Вір». У 2008 годзе заснаваў капэлу «На таку», якая ладзіла вечарыны традыцыйнага танцу ў кавярні «Жар-птушка». У апошні год жыцьця займаўся адраджэньнем беларускай застольнай музыкі.

Акрамя захапленьня дудой, фальклёрам, танцамі, бардаўскай песьняй, паэзіяй (ён аўтар кнігі вершаў «Тры жалуды»), Зьміцер Сідаровіч — аўтар-укладальнік даведніка «Вялікія музыкі ХХ стагодзьдзя». Ён ствараў анімацыйныя кампазыцыі, трэкі для кіно, пісаў аналітычныя артыкулы пра стан беларускага адраджэньня.

Сідаровіч: Мэта дудара – увесьці людзей ў транс
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:11 0:00
Наўпроставы лінк

Дудар Тодар Кашкурэвіч сябраваў са Зьмітром Сідаровічам:

«Зьміцер фармаваў пэўную частку беларускай інтэлігенцыі, беларускай моладзі, калі ён рабіў праект „Камэлот“. Потым ён заняўся этнічнай музыкай, народнай, граў на дудах, быў адным з музыкаў, які граў у праекце „На таку“ ў „Жар-птушцы“. Мне здавалася, што ён гуманітарый — займаўся дудамі, народнай творчасьцю, дасьледаваньнямі беларускай музыкі. Я яго заўсёды цаніў як гуманітарыя. Аказалася, што ён надзвычай таленавіты інжынэр і працаваў у вельмі саліднай фірме — пра гэта на пахаваньні казалі ягоныя калегі-тэхнары».

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:11:14 0:00
Наўпроставы лінк

У апошнія гады Зьміцер пачаў запісваць і выдаваць музыку для дзяцей. Спрадусаваў два «Дзіцячыя альбомы», у якіх удзельнічалі ягоны сын Тамаш і сын сьпявачкі Тацяны Грыневіч Адась. Распавядае сьпявачка Тацяна Грыневіч:

«Над „Дзіцячым альбомам“ мы працавалі са Зьмітром і нашымі дзеткамі цягам пяці гадоў. А зьвяла нас разам ідэя, што нашым беларускім дзецям няма чаго слухаць. Мы далучалі да гэтага праекту іншых музыкаў. Лічу, што зрабілі вельмі важную і патрэбную справу. І цяпер кожная беларуская сям’я мае гэтыя дыскі зь дзіцячымі песенькамі. Праект гэты будзе мець працяг — Зьміцер пасьпеў запісаць калядныя сьпевы, школьныя песьні. А чаго вартае ягонае захапленьне народнымі танцамі!

Так што любая справа, якую Зьміцер задумваў, яна працягваецца і цяпер — гэта і дзіцячыя сьпевы, і беларускія народныя танцы. Ну, а працаваць са Зьмітром было проста задавальненьне».

У суботу ў Сьвята-Петрапаўлаўскай царкве адбылася памінальная служба па Зьмітру Сідаровічу.

Песьні Зьмітра Сідаровіча

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:01 0:00
Наўпроставы лінк

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:04 0:00
Наўпроставы лінк

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:23 0:00
Наўпроставы лінк

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:25 0:00
Наўпроставы лінк

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:10 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG