Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся новы нямецкі сайт пра Горадню


У Нямеччыне зьявіўся сайт www.mein-grodno.eu турыстычнага напрамку.

Яго заснаваў Андрэ Бём, славіст, перакладчык беларускай літаратуры. Спадар Бём працяглы час працаваў у двух беларускіх унівэрсытэтах — у Менску і Гародні, выкладаў нямецкую мову і літаратуру, удзельнічаючы ў праграме Нямецкай службы акадэмічных абменаў.

Новы сайт прысьвечаны Гародні і вобласьці. Ён створаны на падставе праекту, які пад кіраўніцтвам Андрэ Бёма ажыцьцявілі студэнты Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. Яны напісалі пра гісторыю і культуру гарадоў, мястэчак і некаторых вёсак вобласьці. Ёсьць і практычная інфармацыя для замежных турыстаў пра гатэлі, кавярні, музэі, крамы, грамадзкі транспарт, падаюцца адрасы і тэлефоны.

Стваральнік сайту заклікае дасылаць яму новыя зьвесткі і здымкі, якія тычацца Гарадзеншчыны.

Андрэ Бём паведамляе, што сёлета ў адным з бэрлінскіх выдавецтваў выйдзе ягоны турыстычны даведнік пра Беларусь. Ён спадзяецца зацікавіць краінай нямецкамоўных падарожных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG