Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая трансьляцыя з суду над Надзеяй Саўчанкай ВІДЭА


Надзея Саўчанка ў Данецкім гарадзкім судзе Растоўскай вобласьці

Надзея Саўчанка ў Данецкім гарадзкім судзе Растоўскай вобласьці

У Расеі працягваецца суд над украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай. Ёй пагражае 25 год турмы

Сёньня Надзея Саўчанка дае паказаньні ў Данецкім гарадзкім судзе Растоўскай вобласьці. Расейскія пракуроры абвясьцілі ўкраінцы абвінаваўчае заключэньне, па якім ёй пагражае да 25 гадоў зьняволеньня.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

Раней суд адмовіўся дапытваць Надзею Саўчанку з выкарыстаньнем дэтэктара хлусьні.

«Я хачу даваць паказаньні з дапамогай паліграфа. Сьледзтва, мабыць, баіцца, што справа разваліцца, калі паліграф пакажа, што я не хлушу», — заявіла Надзея Саўчанка.

Адвакаты папрасілі выкарыстаць праектар і паказаць мапы са справы Саўчанкі. Суд адмовіў. Абарона заявіла пратэст, падкрэсьліўшы, што абвінавачваньне злоўжывае сваімі працэсуальнымі правамі.

На пасяджэньні прысутнічаюць маці абвінавачанай і консул Украіны. Каля будынку суду праходзяць пікеты ў падтрымку Надзеі Саўчанкі.

Саўчанку абвінавачваюць у датычнасьці да забойства двух расейскіх журналістаў летам мінулага году ў Луганскай вобласьці. Яна адмаўляе абвінавачаньні.

«Я ніколі ў жыцьці не страляла па людзях бяз зброі. Я салдат, а не забойца. Наводчыкам артылерыі я ніколі не была, я служыла ў авіяцыі, а не ў артылерыі», — заявіла Саўчанка.

У інтэрнеце зьявілася відэа, на якім байцы ЛНР затрымліваюць Надзею Саўчанку. Затрыманьне суправаджаецца выбухамі і стрэламі. У лётчыцы завязаны твар, але яна кажа, што яна ня снайпэр і ў яе няма аўтамата.

Радыё Свабода вядзе трансьляцыю з судовай залі, дзе дае паказаньні Надзея Саўчанка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG