Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вірус Зіка выключылі са сьпісу глябальных пагроз


Усясьветная арганізацыя здароўя адмяніла міжнароднае надзвычайнае становішча, зьвязанае зь вірусам Зіка. Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Вірус і зьвязаныя зь ім наступствы застаюцца ў праграме доўгатэрміновай працы арганізацыі. Вынікам распаўсюджваньня інфэкцыі сталі прыроджаныя дэфэкты ў немаўлят у дзясятках краін. Паводле дадзеных арганізацыі, у адной толькі Бразыліі зарэгістравана больш за 2 тысячы выпадкаў парушэньня разьвіцьця нэрвовай сыстэмы.

Вірус Зіка выклікае ў людзей недамаганьне або сымптомы накшталт галаўнога або сустаўнага болю, сып, стому. У большасьці выпадкаў інфэкцыя доўга не выяўляецца, што моцна ўскладняе своечасовую дыягностыку. Вакцыны ад вірусу пакуль ня вынайшлі.

1 лютага Ўсясьветная арганізацыя здароўя назвала распаўсюджваньне захворваньня надзвычайнай сытуацыяй міжнароднага маштабу. Выпадкі захворваньня на вірус зарэгістраваныя ў краінах Лацінскай Амэрыкі і Карыбскага басэйну, у ЗША і ў Эўропе, а таксама ў Расеі

У траўні 2016 году больш за сто аўтарытэтных мэдыкаў зьвярталіся з адкрытым лістом да кіраўніка Ўсясьветнай арганізацыі здароўя, у якім заклікалі перанесьці або адмяніць летнія Алімпійскія гульні ў Рыё-дэ-Жанэйра праз сурʼёзную пагрозу здароўю людзей, якую нясе вірус Зіка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG