Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зялёныя» не прызналі вынікі выбараў


Беларуская партыя «Зялёныя» не прызнала вынікі выбараў.

«Мы заяўляем аб сваім непрызнаньні вынікаў гэтых выбараў і заклікаем назіральнікаў, міжнародныя арганізацыі і сусьветную супольнасьць даць абʼектыўную ацэнку таму, што адбылося», — гаворыцца ў заяве партыі па выніках выбараў у Палату прадстаўнікоў.

«Зялёныя» мелі пяцёх кандыдатаў у дэпутаты. Як гаворыцца ў заяве, удзел у выбарах ня сьведчыць пра іх легітымізацыю:

«Наадварот, мы ставілі сваёй мэтай дэманстрацыю фактаў падману, выкрыцьцё шоў несправядлівасьці і прыніжэньня грамадзян, якое праводзіцца ў Беларусі пад назвай «выбары».

«Мы не разьлічвалі на тое, што выбары стануць адкрытымі, дэмакратычнымі і справядлівымі, паколькі ўлады не стварылі для гэтага ніякіх умоў, нішто не паказвала на кардынальныя перамены», — кажуць «Зялёныя».

Паводле заявы, важнай мэтай удзелу «зялёных» у выбарах было «прыцягненьне ўвагі да праблемы будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі».

«Мы заяўлялі і заяўляем, што гэты небясьпечны і эканамічна нявыгадны для Беларусі праект павінен быць спынены».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG