Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд арыштаваў былога топ-мэнэджара банку, які крэдытаваў Марын Ле Пэн


Марын Ле Пэн
Марын Ле Пэн

Суд у Маскве санкцыянаваў арышт на два месяцы былога віцэ-прэзыдэнта збанкрутаванага Першага чэска-расейскага банку Дзьмітрыя Мяркулава, абвінавачанага ў крадзяжы на суму больш як 2 мільярды рублёў. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Першы чэска-расейскі банк быў адзіным буйным крэдыторам францускай ультраправай партыі «Нацыянальны фронт», якую ўзначальвае Марын Ле Пэн. Пасьля адмовы ў фінансаваньні з боку эўрапейскіх крэдытных устаноў Ле Пэн атрымала ад банку 9 мільёнаў эўра. У верасьні мінулага году Першы чэска-расейскі банк збанкрутаваў.

Мяркулаву ставяць у віну зьдзелкі аб продажы актываў банку. Ён абвяргае абвінавачваньні, заяўляючы, што дамовы афіцыйна былі падпісаныя безь ягонага ўдзелу. Сьледчыя таксама правяраюць магчымую датычнасьць Мяркулава да крадзяжоў у іншай крэдытнай арганізацыі — «Таўурус».

Марын Ле Пэн будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Францыі вясной гэтага году. Яна неаднаразова выказвалася ў падтрымку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і ў выпадку перамогі абяцала прызнаць анэксію Крыму законнай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG