Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы начальнік вышэйшага авіяцыйнага каледжа


Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу адносна начальніка Менскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа.

Ён падазраецца ў крадзяжы грашовых сродкаў гэтай навучальнай установы.

Падставай для перасьледу сталі вынікі апэратыўна-вышуковай дзейнасьці і матэрыялы, прадстаўленыя сьледзтву ўпраўленьнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Менскага аблвыканкаму.

Крымінальная справа распачата паводле артыкула «крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, зьдзейсьнены ў буйным памеры».

Падазраваны затрыманы, зь ім працуюць сьледчыя, паведаміла ў фэйсбуку прадстаўніца Сьледчага камітэту РБ Юлія Ганчарова.

На сайце каледжа паведамляецца, што начальнік — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Аляксандар Лапцэвіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG