Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі затрыманыя футбольны трэнэр, судзьдзя і кіраўнік судзейства


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Трэнэр футбольнага клюба «Смаргонь» (8 месца ў Першай лізе) і былы футбаліст зборнай Беларусі Мікалай Рындзюк, а таксама судзьдзя Андрэй Сарока, затрыманыя на гэтым тыдні ў Беларусі, піша «Прэсбол». Сарока пазьней быў адпушчаны на волю. Ён не камэнтуе затрыманьне.

У аўторак таксама стала вядома пра зарыманьне кіраўніка дэпартамэнту судзейства і інспэктаваньня Беларускай фэдэрацыі футболу Андрэй Жукаў. ГУУС паведаміў, што яго абвінавачваюць у атрыманьні хабару, Жукаў быў затрыманы ў рабочым камбнэце, цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Па зьвестках Tribuna.com на яго месца ўжо прызначаны іншы чалавек. Кабінэт Жукава быў апячатаны, у ім прашло выманьне дакумэнтаў.

XS
SM
MD
LG