Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп прыбыў у Вашынгтон для ўдзелу ў цырымоніі інаўгурацыі


Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыбыў у Вашынгтон для ўдзелу ў цырымоніі інаўгурацыі, якая адбудзецца ў пятніцу. Самалёт Трампа, пераабсталяваны ў прэзыдэнцкі самалёт, зрабіў пасадку на авіябазе Эндрус паблізу сталіцы ЗША.

У Вашынгтоне ў пятніцу пройдзе цырымонія ўступленьня ў пасаду абраных прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта ЗША — Дональда Трампа і Майка Пэнса. На цырымоніі будуць прысутнічаць прэзыдэнт Барак Абама і віцэ-прэзыдэнт Джозэф Байдэн, якія пакідаюць свае пасады, іх семʼі і сямʼя Трампа.

Свой удзел ужо пацьвердзілі экс-прэзыдэнты ЗША Джымі Картэр, Джордж Буш-малодшы, Біл Клінтан і яго жонка Гілары, якая была суперніцай Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах.

Былы прэзыдэнт Джордж Буш-старэйшы і ягоная жонка ня змогуць прыняць удзел у цырымоніі, паколькі былі шпіталізаваныя.

Каля 28 тысяч паліцыянтаў расставілі загараджальныя лініі і спэцыяльныя блёкі на дарогах і грузавікі з пяском на плошчы восем квадратных кілямэтраў у цэнтры Вашынгтона.

Сярод гледачоў ўрачыстасьцяў у Вашынгтоне будзе і 91-гадовы Гаральд Сьмік-малодшы (Smick) , для якога цяперашняя інаўгурацыя — 18-ая ягоным жыцьці. Нягледзячы на тое, што жыхар штату Нью-Джэрзі галасаваў за Гілары Клінтан, Сьмік прыехаў у сталіцу ЗША і заявіў журналістам, што «моліцца, каб Трамп прывёў да міру, паляпшэньня сыстэмы аховы здароўʼя і занятасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG