Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рух маці 328» у Горадні не зарэгістравалі


Сваякі пакараных за артыкул аб распаўсюдзе наркотыкаў не змаглі зарэгістраваць сваю арганізацыю.

Абласная арганізацыя «Рух маці 328» у Горадні атрымала афіцыйную адмову ў рэгістрацыі.

Кіраўнік руху Ларыса Жыгар лічаць адказ з абласной управы юстыцыі надуманым.

Якія прычыны адмовы? У статуце ў поўнай назьве грамадзкага аб’яднаньня напісана, што яно сацыяльна-асьветнае, але чаму яно таксама будзе займацца дабрачыннай дзейнасьцю? — не зразумелі ва ўправе юстыцыі. Не спадабалася таксама сама назва «Рух маці 328». Паколькі ў ёй выкарыстаны нумар артыкула з Крымінальнага кодэксу, які датычыць незаконнага абарачэньня наркатычных сродкаў. У складальніка паперы ўзьнікла «рэзоннае пытаньне»: «Якім чынам суадносіцца рух маці зь незаконным абарачэньнем наркотыкаў?».

На падставе гэтых двух пунктаў у рэгістрацыі адмоўлена, кажа Ларыса Жыгар.

Стваральнікі руху мяркуюць аспрэчыць адмову ў рэгістрацыі праз суд. Ларыса Жыгар дадае, што напярэдадні ў абласной газэце «Гродзенская праўда» выйшлі дзьве публікацыі з крытычнай ацэнкай іхняга руху.

«Рух маці 328» выступае пад лёзунгамі «Мы супраць наркотыкаў! Мы за сьветлую будучыню нашай моладзі!» Гэта сацыяльна-асьветнае грамадзкае аб’яднаньне. Перш за ўсё яно гуртуе маці і жонак маладых людзей, якія трапілі ў зьняволеньне за наркотыкі паводле артыкула 328.Сярод мэтаў руху — прапаганда здаровага ладу жыцьця без наркотыкаў, падтрымка асуджаных і тых, хто выйшаў на волю, а таксама іхніх сем’яў. Грамадзкае аб’яднаньне ставіць сабе задачы спрыяць зьніжэньню ўзроўню распаўсюджваньня наркаманіі і — абараняць правы асуджаных. А рабіць гэта рух спадзяецца пры супрацоўніцтве з установамі, якія займаюцца выкананьнем прысудаў. Статут таксама прадугледжвае інфармацыйную і псыхалягічную дапамогу сямейнікам зняволеных і тым, хто яшчэ пад сьледзтвам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG