Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 зь 10 беларусаў ня маюць нават 90 рублёў «на ўсялякі выпадак»


Паводле выбіральнага апытаньня хатніх гаспадарак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, вынікі якога перадае БелаПАН, амаль 4 зь 10 беларусаў ня маюць нават крыху грошай «на чорны дзень».

У 39,6% хатніх гаспадарак сказалі, што ня маюць дастаткова грошай на «выплату ў выпадку неабходнасьці непрадбачаных выдаткаў у памеры 90 рублёў» (гэта палова пражытковага мінімуму).

Каля 7% хатніх гаспадарак ня маюць дастаткова грошай на тое, каб хаця б раз на 5 гадоў абнаўляць вопратку на халодную пару. Сярод пэнсіянэраў такіх — 12%.

За 2016 год, паводле апытаньня, у 37,8% хатніх гаспадарак даходы зьнізіліся, у 53,6% засталіся нязьменнымі, у 8,6% — павялічыліся.

Аляксандар Лукашэнка абяцае беларусам сярэдні заробак па 500 даляраў больш як 10 гадоў, апошні раз казаў пра «па пяцьсот» 24 красавіка сёлета. Але на канец лютага сярэдні заробак склаў меней за 383 даляры, ён працягвае падаць што ў рублях, што ў далярах месяц ад месяца (за 2016 год упаў на 4% у рублях).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG