Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Колас: русыфікацыя «Белсату» выглядае як замова Масквы


Уладзімер Колас, архіўнае фота
Уладзімер Колас, архіўнае фота

Старшыня назіральнай рады «Белсату» Ўладзімер Колас лічыць, што канал неабходны Польшчы ня менш, чым Беларусі.

Таму ягоная ліквідацыя ці рэарганізацыя — сапраўднае глупства, думае ён:

«Стаўленьне да сытуацыі вельмі адмоўнае. Вельмі шкада, што такое можа адбыцца. І тут ні назіральная рада, ні іншыя беларусы ня могуць нешта вырашальнага зрабіць, таму што гэта польскі праект. „Белсат“ сапраўды стварыўся польскім бокам пры нашым безумоўным вітаньні. Таму цяпер мы толькі можам выказаць сваё стаўленьне і нагадаць пра тое, што праблемы, якія выклікалі стварэньне і неабходнасьць існаваньня „Белсату“, стаяць таксама і перад Польшчай.

Гэта нашыя агульныя праблемы. І бараніцца ад гэтага прапагандысцкага націску, у тым ліку ад лінгвістычнай агрэсіі, нам трэба разам. Мы ведаем з гісторыі, што такі самы лёс можа напаткаць і Польшчу. І калі Беларусь не абароніцца, то Польшча стане наступнай. Вось гэтыя аргумэнты мы выкладзем у заяве Назіральнай рады».

Уладзімер Колас лічыць, што варта думаць, як захаць беларускамоўны тэлеканал, нават калі Польшча спыніць яго фінансаваньне?

«Таксама трэба думаць пра тое, што калі ўсё ж гэта здарыцца, калі пераможа гэтае глупства (а інакш як глупства гэта назваць нельга), калі там няма чагосьці яшчэ горшага, як захаваць такую крыніцу мэдыйнай інфармацыі ў нейкім іншым фармаце. А тое, што плянуецца перавод „Белсату“ на расейскую мову, то гэта выглядае як замова Масквы».

У назіральную раду «Белсату» ўваходзяць Уладзімер Колас, Алег Трусаў, Валянцін Акудовіч, Зінаіда Бандарэнка, Анатоль Гуляеў, Сьвятлана Калінкіна, Юры Хашчавацкі, Міхал Анемпадыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG