Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замах на дэпутата Герашчанку плянаваўся за мяжой, — МУС Украіны


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка і міністар унутраных спраў Арсен Авакаў
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка і міністар унутраных спраў Арсен Авакаў

Міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што плянаваны замах на народнага дэпутата Антона Герашчанку зьяўляецца адным з шэрагу злачынстваў, замоўленых звонку, для ажыцьцяўленьня ва Ўкраіне. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Замах на Антона Герашчанку, які прадухіліла СБУ, — элемэнт у ланцугу шэрагу злачынстваў, якія ўтвараюць сыстэму з цэнтрам уплыву па-за Ўкраінай. Нацыянальная паліцыя і СБУ маюць факты і матэрыялы расьсьледаваньняў яшчэ па цэлым шэрагу эпізодаў як зьдзейсьненых, так і прадухіленых забойстваў, распрацаваных злачынцамі паводле падобнай схемы, у тым ліку і рэзанансных», — напісаў Авакаў.

Ён дадаў, што праваахоўныя органы ў цяперашні час разглядаюць магчымасьць апублікаваньня некаторых матэрыялаў справы наконт «падасланых кілераў».

Супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны напярэдадні затрымалі двух раней судзімых грамадзянаў Украіны, якія паводле ўказаньня ФСБ Расеі рыхтавалі замах на народнага дэпутата Ўкраіны, паведаміў старшыня СБУ Васіль Грыцак. Учора дарадца міністра ўнутраных спраў Заран Шкірак заявіў, што гэтым дэпутатам павінен быў стаць Антон Герашчанка.

Па факце здарэньня праваахоўнікі адкрылі крымінальную вытворчасьць, а суд арыштаваў падазраваных на два месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG