Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 80 праваабарончых арганізацыяў патрабуюць выключыць Расею з Рады правоў чалавека ААН


Вуліца ў горадзе Алепа 19 кастрычніка 2016 году.
Вуліца ў горадзе Алепа 19 кастрычніка 2016 году.

Больш за 80 праваабарончых ды гуманітарных арганізацыяў у панядзелак падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнем выключыць Расею з Рады правоў чалавека ААН празь яе палітыку ў Сырыі.

Пра гэта паведамляе брытанская газэта The Independent. Аўтары пэтыцыі перакананыя, што «дзеяньні Расеі ў Сырыі выразна кантрастуюць зь яе рытарычнымі заявамі аб прыхільнасьці да правоў чалавека».

У пэтыцыі таксама гаворыцца, што вэта Расеі як сталага чальца Рады Бясьпекі ААН на рэзалюцыі з патрабаваньнем спыніць агонь у Алепа і яе падтрымка авіяўдараў па Алепа не адпавядаюць прынцыпам і мэтам Рады правоў чалавека ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG