Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка мяркуе, што бессэнсоўна змагацца з кітайскім экспартам і кітайскімі таварамі.

«Існуе група лябістаў, прадстаўнікоў лёгкай прамысловасьці і гандлю. Яны ня могуць канкураваць з кітайскай тэхнікай, гаджэтамі, тэрміновасьцю паставак, выбарам спажыўца. Бо той жа самы смартфон па гэтых інтэрнэт-парталах можна купіць не за 200, а за 100 даляраў. Таму лябісты сваю справу зрабілі. Гэта найперш удар па нізкааплатнай частцы насельніцтва, па моладзі. Тое, што ў Беларусі прыдумалі 22 эўра, сьведчыць пра калясальны патрыятызм. Будзе бессэнсоўна рабіць такія замовы па інтэрнэце.

На жаль, гэта мера антыкітайская, і трэба разумець, што ўрад Кітаю і амбасада Кітаю на гэта зьвернуць увагу. Бо гэтым указам супрацьдзейнічаюць імпарту кітайскіх тавараў у Беларусь. Таму размовы пра вялікага кітайскага сябра, пра „Вялікі камень“ — гэта толькі размовы. Урад Беларусі ня хоча пашырэньня самых сучасных і самых эфэктыўных відаў зьдзелак. Тут зроблена вялікая памылка.

А тое, што з расейцамі не параіліся, — тут аказаліся большымі католікамі, чым папа рымскі. У Расеі, канечне, да 22 эўра ня дойдуць».

З 11 красавіка бязмытны ўвоз міжнародных пасылак у Беларусь будзе абмежаваны 22 эўра і 10 кг (раней было 200 эўра і 31 кг).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG