Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менчуку далі 1,5 года зьняволеньня за забойства сабакі


Аляксандар Радкевіч у час суду

Аляксандар Радкевіч у час суду

10 кастрычніка ў Кастычніцкім судзе Менску вынесены прысуд менчуку Аляксандру Радкевічу, якога абвінвацілі ў жывадзёрстве і хуліганстве.

Радкевіч прызнаны вінаватым і асужданы на 1,5 года зьняволеньня ва ўмовах агульнага рэжыму і прымусовае лячэньне ад алькагалізму.

У чэрвені ў доме па вуліцы Магілёўскай быў знойдзены труп шчанюка аўчаркі з адрэзанай галавой. У злачынстве западозрылі Аляксандра Радкевіча, чый сын прынёс шчаня дамоў, знайшоўшы яго на вуліцы.

На судзе Радкевіч патлумачыў забойства сабакі тым, што сын не спытаў у яго дазволу на знаходжаньне ў доме жывёліны. Тое, што шчанюк быў абезгалоўлены і труп выкінуты пад лесьвіцу ў пад'езьдзе, Аляксандр Радкевіч патлумачыў узьдзеяньнем алькаголя. Справа Радкевіча — адна зь першых пасьля ўвядзеньня ў Крымінальны кодэкс адказнасьці за зьдзек з жывёл.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG