Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойства 39 чалавек у стамбульскім клюбе: падазраваны распавёў, як выбраў месца для нападу ў навагоднюю ноч


Абдулкадыр Машарыпаў, выхадзец з Узбэкістану, якога падазраюць у забойстве 39 чалавек падчас нападу на начны клюб у Стамбуле ў навагоднюю ноч
Абдулкадыр Машарыпаў, выхадзец з Узбэкістану, якога падазраюць у забойстве 39 чалавек падчас нападу на начны клюб у Стамбуле ў навагоднюю ноч

Выхадзец з Узбэкістану, якога падазраюць у забойстве 39 чалавек падчас нападу на начны клюб у Стамбуле ў навагоднюю ноч, расказаў на допыце, што выбар месца для нападу быў выпадковым.

У ходзе допыту ў паліцыі, фрагмэнты зь якога прыводзіць Hurriyet, Абдулкадыр Машарыпаў паведаміў, што ён атрымліваў указаньні з сырыйскага гораду Рака, які лічыцца галоўным апорай тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава», перадае BBC.

«Я прыйшоў на плошчу Таксім, але меры бясьпекі былі вельмі высокімі, і правесьці напад там было немагчыма. Я атрымаў інструкцыі шукаць іншае месца. Начны клюб Reina здаўся мне прыдатным для гэтага, там не было узмоцненай аховы», — цытуе выданьне паказаньні Машарыпава.

Пра яго затрыманьне стала вядома 17 студзеня. Паводле зьвестак турэцкіх уладаў, Машарыпаў прыехаў у Турэччыну нелегальна ў студзені 2016 году.

Ён прызнаў сваю віну, а адбіткі ягоных пальцаў супалі з выяўленымі на месцы злачынства.

У ноч на 1 студзеня невядомы мужчына адкрыў агонь ля ўваходу ў папулярны начны клюб Reina ў Стамбуле: спачатку ён застрэліў паліцэйскага, а затым прадоўжыў стральбу ў памяшканьні. У выніку нападу 39 чалавек загінулі і 65 былі параненыя.

Адказнасьць за тэракт узяла на сябе «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG