Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тры дні міліцыя затрымала 19 валютчыкаў


Канфіскавана 2363 даляры ЗША, 26 тысяч расейскіх і 30,7 мільёна беларускіх рублёў.

Як паведамляе прэсавая служба МУС, канфіскавана 2363 даляры ЗША, 26 тысяч расейскіх і 30,7 мільёна беларускіх рублёў.

Правапарушэньні зафіксаваныя на тэрыторыі Менску (складзена 11 адміністрацыйных пратаколаў), Магілёўскай (1), Гомельскай (3) і Менскай (4) абласьцей.

Супрацоўнікамі міліцыі ў Менску затрыманыя 31-гадовы рабочы прыватнай будаўнічай фірмы і 25-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, мясцовыя жыхары. У іх канфіскавана 19,6 мільёна рублёў і 950 даляраў ЗША.

На тэрыторыі гандлёва-забаўляльнага цэнтру «Экспабел» за ўчыненьне аналягічнага правапарушэньня затрыманыя 52-гадовы беспрацоўны і 17-гадовы студэнт, абодва жыхары Менску, у якіх канфіскавана 10,8 мільёна рублёў і 315 даляраў ЗША.

МУС нагадвае, што заканадаўствам за незаконныя валютныя апэрацыі, акрамя штрафу, прадугледжаная і канфіскацыя прадмета ўгоды, і што адказнасьць будуць несьці ня толькі валютчыкі, але і тыя, хто вырашыў скарыстацца іх паслугамі.

Акрамя таго, у міліцыі адзначаюць, што крымінальнае заканадаўства прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі ад 2 да 7 гадоў за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць, зьвязаную зь незаконнымі валютнымі апэрацыямі.

XS
SM
MD
LG