Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пікет супраць сьвінакомплексу Павал Сяргей атрымаў 7 сутак арышту


Раніцай 16 траўня ў Маладэчне адбыўся суд над актывістам Паўлам Сяргеем. Яго асудзілі на 7 сутак арышту.

Як паведамляе сайт Праваабарончага цэнтру «Вясна», паседжаньне адбывалася проста ў будынку РУУС у Маладэчне.

Судзьдзя Павал Жэчка разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненьні да актывіста Паўла Сяргея паводле ч. 3 арт. 23.34 «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў, учыненыя паўторна на працягу аднаго году пасьля накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня за такія ж парушэньні», прызнаў Сяргея вінаватым і прысудзіў яму адміністрацыйны арышт тэрмінам сем сутак.

Павал Сяргей быў затрыманы 14 траўня каля 17 гадзіны. Ён удзельнічаў у пікеце супраць будоўлі сьвінакомплексаў каля Маладэчна.

Да суду малады чалавек знаходзіўся ў будынку РУУСа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG