Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы павінны адмовіцца ад Крыму, каб вярнуць Данбас», — Саўчанка


Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

Вызваленьне Данбасу мірным шляхам прывядзе да здачы Крыму. Такую думку агучыла народная дэпутатка Надзея Саўчанка ў эфіры тэлеканалу «112 Украіна».

«Што датычыцца таго, што гэта будзе зроблена мірным шляхам, што Расея не вытрымае санкцыяў — то гэта абавязкова будзе здачай Крыму. На нейкі пэўны пэрыяд, як заўсёды, гэта адкладзецца ў доўгую скрынку», — заявіла Надзея Саўчанка.

Яна таксама адзначыла, што вызваліць Данбас неваенным шляхам можна за сталом перамоваў.

«Як бы ні крычалі і ні рвалі на сабе вышыванкі некаторыя народныя дэпутаты, колькі б яны ні крычалі, што „мы не здадзім“, яны павінны адмовіцца ад Крыму. Ён цяпер застаецца непрызнанай акупаванай тэрыторыяй. Крым — гэта чарговае Прыднястроўе. І каб не зрабіць Прыднястроўем яшчэ і Данбас, яны ... пакінуць акупаваным Крым і забяруць Данбас. Іншага мірнага шляху я пакуль ня бачу», — сказала дэпутатка.

Намесьнік міністра ў пытаньнях часова акупаваных тэрыторыяў і ўнутрана перамешчаных асобаў Георгій Тука заявіў, што Ўкраіна зможа вярнуць акупаваныя тэрыторыі негвалтоўным шляхам ужо восеньню 2017 году ў выпадку захаваньня санкцыяў. На думку Георгія Тукі, максымум вызваленьне Данбасу можа зацягнуцца да сярэдзіны 2018 году.

Крым быў дэ-факта далучаны да Расейскай Фэдэрацыі ўвесну 2014 году шляхам правядзеньня рэфэрэндуму. На ягонай тэрыторыі ўтварылі два новыя суб’екты — Рэспубліку Крым і горад фэдэральнага значэньня Севастопаль. Украіна і большасьць іншых краінаў — чальцоў ААН не прызнаюць далучэньня Крыму да Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG