Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама пакінуў Белы Дом перад перадачай улады Трампу


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў пятніцу пакінуў Белы дом, каб перадаць паўнамоцтвы свайму пераемніку — Дональду Трампу, паведамляюць амэрыканскія СМІ.

Згодна з традыцыяй, Барак Абама пакінуў у працоўным кабінэце ліст наступнаму прэзыдэнту. Пра яго зьмест не паведамляецца.

Мясцовыя тэлеканалы паказалі момант, калі Абама, хутчэй за ўсё, пакідае гэты ліст, а затым — выходзіць з будынку. На просьбу журналістаў сказаць напрыканцы што-небудзь амэрыканскаму народу, Абама сказаў: «Дзякуй».

Усьлед за прэзыдэнтам зь Белага дома выйшаў і віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG