Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мсьціславе турэмнікі правялі страйк. Яны незадаволеныя заробкам

  • БелаПАН

Падрыхтоўка да «Дажынак» у Мсьціславе

Падрыхтоўка да «Дажынак» у Мсьціславе

Асуджаныя папраўчай установы адкрытага тыпу № 45 у Крычаве пратэстуюць супраць нізкай аплаты і ўмоў працы, паведамляе БелаПАН.

Вязьні рыхтуюць Мсьціслаў да «Дажынак». Асуджаныя працуюць у якасьці рознарабочых, рамантуюць і аднаўляюць будынак у цэнтры Мсьціслава.

«Працуюць яны па 11 гадзін на дзень з адным выходным на тыдзень. Учора рабочыя атрымалі разьліковыя лісты з заробкам 150 рублёў. Калі яны даведаліся пра тое, што звычайны рознарабочы вольнанаёмны атрымаў разьліковы з 500 рублямі, яны абвясьцілі байкот. Быў запрошаны пракурор Мсьціслава, які паабяцаў разабрацца ў несправядлівай аплаце працы і сышоў. Сёньня адміністрацыя ўстановы № 45 ўсіх работнікаў, якія нібыта арганізавалі забастоўку, а іх 12 чалавек, не выдала на працу і пагражае заменай рэжыму і адпраўкай у калёнію», — распавёў сваяк аднаго з асуджаных.

Жыхары Мсьціслава ўражаныя: рыхтуючыся да «Дажынак», улада не зважае на гістарычныя помнікі

Паводле яго словаў, 12 асуджаных цяпер знаходзяцца ў месцы адбыцьця свайго пакараньня ў Крычаве.

«Іх зараз там трымаюць, не выпускаюць, кажуць, нікуды ня пойдзеце, будзеце сядзець тут», — паведаміў сваяк асуджанага, адзначыўшы, што «адміністрацыя лютуе» — у асуджаных, якія выказалі пратэст, адабраны ўсе сродкі сувязі.

Намесьнік начальніка ПУАТ № 45 Юлія Кац не абвергла, але і не пацьвердзіла інфармацыю пра страйк у папраўчай установе, параіўшы зьвярнуцца да начальніка Аляксея Кашанскага. Атрымаць камэнтар у яго пакуль не ўдалося.

XS
SM
MD
LG