Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі прыдумалі падатак на музыку ў інтэрнэце, мабільныя праграмы і анлайн-гульні


Міністрэства падаткаў і збораў заплянавала ўвесьці ў падатковы кодэкс падатак на даданую вартасьць (ПДВ) для замежных кампаніяў, якія рэалізуюць на тэрыторыі Беларусі мабільныя праграмы, музыку, электронныя фільмы і гульні, паведамляе БелаПАН.

Верагодна, гаворка вядзецца пра Play Store кампаніі Google, App Store кампаніі Apple, іншых распаўсюднікаў праграмаў, кіно, кніг і музыкі, а таксама стваральнікаў анлайн-гульняў і інтэрнэт-казіно. На прэс-канфэрэнцыі кола кампаніяў, зь якіх плянуюць зьбіраць падатак, не акрэсьлівалася.

Як заявіў намесьнік міністра па падатках і зборах Ігар Клепча, падатак з такой дзейнасьці хочуць атрымаць, бо гэта «ў прынцыпе адпавядае ўсясьветнай практыцы». Мяркуецца, што папраўкі, калі будуць прынятыя, набудуць сілу з 1 студзеня 2017 года.

Падатковая хоча, каб было прызнана, што паслугі ў інтэрнэце рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі замежнымі кампаніямі. Падатак мяркуецца спаганяць як з замежных кампаніяў, так і з «беларускіх плацельшчыкаў, якія могуць выконваць абавязальніцтвы за беларускія кампаніі».

Клепач заявіў Onliner.by, што не плянуе забараняць ці абмяжоўваць замежныя кампаніі, а па набыцьці сілы новымі правіламі «будзе бачыць праблемы і прапановы», і не выключае наступнай карэкцыі законаў.

Топ-10 самых «арыгінальных» падаткаў і збораў Беларусі

У 2015 годзе ў Беларусі прапаноўвалася ўвесьці падатак для апэратараў сыстэмаў імгненных паведамленьняў (Skype, Viber, WhatsApp і іншыя), але далей за прапанову справы не зайшлі, на сёньня такога падатку няма.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG