Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кнігі, знойдзеныя ў макулятуры, перадалі ў Нацыянальную бібліятэку


Рэдкія кнігі, знойдзеныя ў кантэйнэрах для макулятуры кампаніі «Белгіпс-эка», перадалі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі ў Дзень бібліятэк.

Прысутныя на ўрачыстасьці змаглі ўбачыць кнігу Францішка Прылуцкага (Franciscus Przyłęcki) «Compendium theologie moralis», якая выйшла ў Вільні ў 1754 годзе. Гэта падручнік маральнага багаслоўя на лацінскай мове для студэнтаў-тэолягаў і малодшых спаведнікаў. Кніга атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Таксама ў межах акцыі «Кнізе — другое жыцьцё» фонд бібліятэкі папоўнілі «Псалтыр» (1888 г.), «Творы Памялоўскага» (1909 г.) і «Творы М. В. Гогаля. Поўны збор у адным томе» (1921 г.).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG