Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адукацыі занята 10% беларусаў. Настаўнікі працуюць за 250 даляраў


У магілёўскай школе № 34 стварылі беларускі кляс для дзьвюх вучаніц. На фота - уся кляса за партай. Тацяна зьлева, Эвэліна справа
У магілёўскай школе № 34 стварылі беларускі кляс для дзьвюх вучаніц. На фота - уся кляса за партай. Тацяна зьлева, Эвэліна справа

Да Дня настаўніка, які сёлета адзначаецца ў Беларусі 2 кастрычніка (Усясьветны дзень настаўніка — 5 кастрычніка), Белстат падрыхтаваў статыстычны агляд. Паводле дакладу, амаль 10% беларусаў занятыя ва ўстановах адукацыі ад дзіцячых садкоў да ВНУ, у краіне 117 тысяч настаўнікаў.

На аднаго настаўніка прыходзіцца ў сярэднім 8 вучняў (10 у гарадах, 5 — у сельскіх школах), загружанасьць настаўнікаў не зьніжаецца. Сярод настаўнікаў 86% — жанчыны, 93% маюць вышэйшую адукацыю, 76% — вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыі.

Заробкі настаўнікаў заўважна ніжэйшыя за сярэднія па краіне. Так, за жнівень 2016 года сярэдні заробак па краіне склаў 750 рублёў, а ў галіне адукацыі — 490 рублёў (250 даляраў па курсе на канец жніўня). Пры гэтым заробкі настаўнікаў упалі на 5,4% да жніўня мінулага года. Лукашэнка прапаноўваў «за нейкі час» падняць заробкі настаўнікаў на чвэрць — да 325 даляраў. Меншыя заробкі толькі ў працаўнікоў бібліятэкаў, архіваў і іншых установаў культуры, а таксама ў працаўнікоў сфэры сацыяльных паслугаў.

У мінулым навучальным годзе па-беларуску навучалася 10,5% дзяцей у дашкольнай адукацыі (2,4% у гарадах, 56,4% у сельскай мясцовасьці), 14,5% школьнікаў (зь іх 89,3% у сельскай мясцовасьці) і 0,1% студэнтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Закрыцьцё вясковых беларускамоўных школ называюць аптымізацыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG