Завяршыўся першы дзень перамоваў па ўрэгуляваньні канфлікту ў Сырыі, якія праходзяць у сталіцы Казахстану, Астане. Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылка на сваю крыніцу на перамовах, вынікі першага дня даюць падставы для асьцярожнага аптымізму.
Раней Reuters паведамляла са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка дэлегацыі сырыйскіх апазыцыянэраў Яхʼя аль-Арыдзі, што апазыцыя на перамовах гатовая абмяркоўваць толькі захаваньне перамірʼя.
Паводле зьвестак МЗС Казахстану, на перамовах прысутнічаюць прадстаўнікі ўраду Сырыі, сырыйскай апазыцыі, Расеі, Турцыі, Ірану, ЗША, а таксама адмысловы пасланец ААН па Сырыі Стафан дэ Містура.
Перамовы ў Казахстане — частка сумеснай стратэгіі Расеі, Турцыі і Ірану, з дапамогай якой яны спадзяюцца пакласьці канец грамадзянскай вайне ў Сырыі, якая працягваецца больш за шэсьць гадоў, адзначае «Deutsche Welle».