З апублікаваных лістоў вынікае, што памочніца Клінтан Хума Абэдзін разаслала ліст ключавым постацям перадвыбарчага штабу з парадамі не адхіляцца ад загадзя напісанага тэксту. У тэксьце гаворыцца, што Клінтан павінна больш карыстацца падказкамі праз «праблемы з галавой».
Лексыкон амэрыканскай палітыкі
ЛЕКСЫКОН АМЭРЫКАНСКАЙ ПАЛІТЫКІ
Усё, што трэба ведаць пра амэрыканскія выбары і палітычную сыстэму
Штаты-арэлі - Паліткарэктнасьць - Лібэртарыянцы - Пандыт - палітычны сувэнір - Con-man -Main street - Гішпапанамоўныя выбарнікі - Сінія сабакі - Супэрдэлегаты - «Карэнныя амерыканцы» - Нацыянальныя зьезды - Біблейскі пояс - Аёва - Тэледэбаты - Абяцаньні ў пісьмовай форме - Кокусы -Падтрымка - Сурагаты - Футбольныя мамы - Barnstorming - Джо-вадаправодчык - Кармушка - Lame Duck - Зорна-паласаты сьцяг - Аслы і сланы - Super PACЗдароўе Клінтан стала прадметам абмеркаваньняў ў СМІ пасьля таго, як ёй стала дрэнна на цырымоніі ў Нью-Ёрку ў памяць пра ахвяр тэрактаў 11 верасьня 2001 году.
У сярэдзіне кастрычніка апанэнт Клінтан, рэспубліканец Дональд Трамп выказаў здагадку, што яна прымала допінг на перадвыбарчых дэбатах. Паводле яго слоў, у пачатку дэбатаў Клінтан была энэргічная, але стала значна слабейшая бліжэй да іх канца.
Сайт WikiLeaks апошнімі днямі публікуе дакумэнты, зьвязаныя зь перадвыбарнай кампаніяй у ЗША, у прыватнасьці, перапіску бліжэйшага дарадцы Гілары Клінтан Джон Падэсты. Штаб Клінтан сьцьвярджае, што WikiLeaks атрымлівае дакумэнты ад расейскіх хакераў, зьвязаных са спэцслужбамі, якія ўзломваюць амэрыканскія сэрвэры з мэтай паўплываць на ход выбараў. У самой арганізацыі сьцьвярджаюць, што сайт WikiLeaks ніяк ня зьвязаны з расейскімі спэцслужбамі.