Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьявіліся шыльды з гістарычнымі назвамі вуліцаў


Міністэрства культуры Беларусі падтрымала і ажыцьцявіла прапанову грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва»: у гістарычным цэнтры Менску на шэрагу вуліц зьявіліся шыльды зь іх гістарычнымі назвамі ў храналягічным парадку.

На шыльдах, што вісяць на пачатку вуліцаў, сучасныя назвы дублююцца мадыфікаванай пад «школьны» правапіс беларускай лацінкай.

У ліку вуліцаў з шыльдамі:

— Герцэна (з 1922 г.), ранейшыя назвы: Малая Бэрнардынская (з XVII ст.), Малая Манастырская (з 1866 г.), Бэрнардынскі завулак (з 1920 г.);

— Зыбіцкая (з 2010 г.), ранейшыя назвы: Зыбіцкая (з XVI ст.), Балотная (з 1866 г.), Гандлёвая (з 1882 г.);

— Інтэрнацыянальная (з 1947 г.), ранейшыя назвы: Валоцкая (з XVII ст.), Хрышчэнская (з 1866 г.), Урыцкага (з 1919 г.), Кастрычніцкая (з 1922 г.);

— Кірылы і Мяфодзія (з 1990 г.), ранейшыя назвы: Вялікая Бэрнардынская (з XVII ст.), Манастырская (з 1866 г.), Бэрнардынская (з 1920 г.), Бакунінская (з 1922 г.);

— Музычны завулак (зь сярэдзіны ХХ ст.), ранейшыя назвы: Манастырскі (з XVIII ст.), Музыканцкі (зь сярэдзіны XIX ст.);

— Энгельса (з 1922 г.), ранейшыя назвы: Дамініканская (з XVII ст.), Петрапаўлаўская (з 1866 г.), Валадарскага (з 1919 г.).

Актывісты «Альтэрнатывы» ў 2015 годзе сабралі некалькі тысяч подпісаў за тое, каб зрабіць такія шыльды на 16 вуліцах, 2 праспэктах і 2 плошчах у цэнтры Менску. Чыноўнікі паабяцалі ажыцьцявіць ідэю да канца 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG