Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Архіяпіскап Логін пра менскую мэдсястру на каленях перад спэцназам: Госпад пачуў яе малітву


Здымак Марыі Рольскіце.
Здымак Марыі Рольскіце.

Пршагерах Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін пракамэнтаваў на просьбу Радыё Свабода ўчынак менскай мэдсястры Людмілы, якая 25 сакавіка стала на калені і пачала маліцца перад шарэнгай міліцыянтаў са шчытамі.

Гераіня здымка, які напярэдадні шырока распаўсюджваўся ў сацыяльных сетках, на просьб сайту «Салiдарнасьцi» падзялілася сваімі думкамі і адчуваньнямі пра апошнія падзеі ў Менску і патлумачыла свой учынак:

«Я працую мэдсястрой. Чаму вырашыла пайсьцi? Ну, як ужо пiсалi ў сецiве, „пайсьцi — страшна, не пайсьцi — сорамна“. Адно сумна — хоць 25 сакавiка сьвята, але iшлi туды многiя зусiм не са сьвяточным настроем. Я некалькi гадоў не хадзiла на мiтынгi, але, прабачце, сядзець дома, калi за апошнi месяц сотнi людзей затрымалi — не дазваляе сумленьне.

Наконт таго, што мяне ўразiла. Мэтады ва ўлады ўсё тыя ж — напалохаць, не пусьцiць, затрымаць. Ну яшчэ дадалося — адсутнасьць лiдэраў. А вось што выклiкала абурэньне, дык гэта колькасьць затрыманых, быццам вялiкай „мятлой“ пачысьцiлi праспэкт. Яшчэ была сьведкай, як сталага дзядулю абражалi, бо ён проста стаяў там, дзе „нельга“.

Наконт малiтвы хачу сказаць: ведаеце, калi хоць адзiн з тых хлопцаў пачуў яе... А яны чулi... Я не шукаю рэвалюцыi, я хачу кампрамiсу бяз гвалту. I яшчэ без амбiцый, таму мне ня сорамна стаяць на каленях».

Учынак дзяўчыны мы папрасілі пракамэнтаваць першагерарха Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіяпіскапа Сьвятаслава Логіна з Таронта:

Архіяпіскап Логін: Сьвятое Пісьмо шмат дзе гаворыць нам пра неабходнасьць малітвы, напрыклад: «Бесьперастанку маліцеся...» (Фес. 5:17). Маліўся нават і сам Госпад наш Ісус Хрыстос да Бога Айца.

Таксама Біблія шмат дзе гаворыць нам і пра сілу малітвы, напрыклад: «І як памаліліся, здрыгнулася месца, дзе яны былі сабраліся, і ўсе прасякнуліся Духам Сьвятым і абвяшчалі слова Божае сьмела» (Дзеі 4:31).

Таму жанчына, якая шчыра малілася Богу перад зграяй міліцыянтаў, не адчувала страху, і Госпад пачуў яе.

Калісьці пасьляваенныя беларускія эмігранты, прыехаўшы на Захад, першай справай будавалі свае цэрквы, каб маліцца за Беларусь (адзінае, што яны тады маглі зрабіць для Бацькаўшчыны). І, як ведаем, здарыўся цуд — «непераможная» савецкая імпэрыя зла абрынулася.

Як ня бачым ветру, але бачым яго дзеі, так ня бачная і Боская сіла, дзею якой мы можам бачыць і адчуваць.

Няхай Госпад дабраслаўляе змагароў за Беларусь!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG