Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярашук абраны ў раду Міжнароднай арганізацыі працы


Аляксандар Ярашук

Аляксандар Ярашук

Лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук зноў абраны ў адміністрацыйную раду Міжнароднай арганізацыі працы.

Выбары ў гэты выканаўчы орган адбыліся падчас 103-й сэсіі Міжнароднай канфэрэнцыі працы, якая праходзіць у Жэнэве, паведамляе сайт БКДП.
«На радасьць сяброў і аднадумцаў і на жаль апанэнтаў», — так пракамэнтаваў гэтую падзею Аляксандар Ярашук на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Беларусь сёмы раз унесена ў спэцпараграф Міжнароднай арганізацыі працы як краіна, дзе груба парушаюцца правы прафсаюзаў.

Больш за дзесяць гадоў таму адміністрацыйная рада МАП пачала расьсьледаваць парушэньні правоў прафсаюзаў у Беларусі ў сувязі са скаргай незалежных прафсаюзаў. Гэта стала прычынай выключэньня краіны з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў Эўразьвязу ў чэрвені 2007 году.

Сярод рэкамэндацыяў, выкананьне якіх дазволіць афіцыйнаму Менску вярнуцца ў сыстэму прэфэрэнцыяў:

— даць незалежным прафсаюзам магчымасьць рэгістраваць пярвічныя арганізацыі;

— даць ім права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі;

— спыніць перасьлед грамадзян па прафсаюзнай прыналежнасьці.
XS
SM
MD
LG