Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабякоў папрасіў Усясьветны банк дапамагчы з крэдытам МВФ


Будынак Усясьветнага банку ў Вашынгтоне

Будынак Усясьветнага банку ў Вашынгтоне

Афіцыйны Менск разьлічвае на актыўную пазыцыю і падтрымку Ўсясьветнага банку пры абмеркаваньні дарожнай карты зь Міжнародным валютным фондам падчас вясновай сэсіі МВФ і Ўсясьветнага банку ў Вашынгтоне 17-18 красавіка.

Пра гэта заявіў 1 красавіка прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў на сустрэчы з дырэктарам аддзелу Ўкраіны, Беларусі і Малдовы Ўсясьветнага банку Чымяа Фанам, паведамляе прэс-служба беларускага ўраду.

«Мы вітаем узважаны і індывідуальны падыход да аналізу эканамічнай сытуацыі ў нашай краіне і ўдзячныя Ўсясьветнаму банку за дапамогу ў распрацоўцы дарожнай карты структурных рэформаў», — сказаў прэм’ер-міністар.

Ён адзначыў, што беларускі бок «мае намер і надалей падтрымліваць высокі ўзровень узаемнага даверу».

Беларусь стала сябрам Усясьветнага банку ў 1992 годзе. За час супрацоўніцтва краіне былі выдзеленыя крэдыты ў памеры 1,43 млрд даляраў. Наяўны інвэстыцыйны партфэль уключае сем праектаў на агульную суму 938 млн. даляраў.

XS
SM
MD
LG