Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Досьледны ўзор распрацоўкі прэзэнтавалі на форуме ТІБО-2014. Тады меркавалася, што такія лаўкі ўсталююць да чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году ў фан-зонах. Агучваліся два шляхі атрыманьня доступу да сеціва: праз картку ад Byfly або праз SMS, якое трэба адправіць на кароткі нумар.

Пра тое, што такія лаўкі мяркуецца паставіць празь месяц каля ратушы, паведаміла намесьніца дырэктара «Цэнтру інфармацыйных тэхналёгіяў» Менгарвыканкаму Натальля Вараб’ёва.

Падобныя месцы адпачынку можна сустрэць і ў суседніх краінах — Латвіі і Расеі.

XS
SM
MD
LG