Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускіх цягніках зьявіцца Wi-Fi


Нядаўна ў грамадзкім транспарце парэкамэндавалі дазволіць раздаваць Wi-Fi без адмысловага дазволу. Цяпер Wi-Fi, а таксама стабільную мабільную сувязь, мусяць пусьціць у цягнікі.

Міністэрства сувязі вядзе перамовы зь Беларускай чыгункай адносна запуску праекту ўсталёўкі на цягнікі абсталяваньня, з дапамогай якога пасажыры ў дарозе змогуць карыстацца стабільнай мабільнай сувязьзю і пунктамі доступу Wi-Fi, распавёў першы намесьнік міністра сувязі Дзьмітры Шадко падчас анлайн-канфэрэнцыі ў Белдзяржтэлерадыёкампаніі.

Тэрміны запуску праекту не акрэсьленыя, ці будзе Wi-Fi у цягніках платным, невядома. Але Шадко падкрэсьліў, што выстаўляць базавыя станцыі мабільнай сувязі па ўсім шляху цягніка немэтазгодна — абсталяваньне будзе ставіцца на самі цягнікі.

Разам з тым Шадко адзначыў, што пабудова электроннага ўраду ў Беларусі цяпер недзе між трэцяй і чацьвертай зь пяці стадыяў і цягам пяці год усе дзяржаўныя працэдуры мусяць стаць даступнымі ў электронным выглядзе. Сетка 4G, кажа намесьнік міністра, мусіць разрасьціся да канца года са 150 базавых станцыяў да 1500.

Тым часам міністэрству сувязі прапануецца ўключыць пункты доступу Wi-Fi на транспарце ў сьпіс прыладаў, якія не падлягаюць рэгістрацыі і для якіх ня трэба адмысловага дазволу на выкарыстаньне радыёчастотнага спэктру — раздаваць інтэрнэт праз Wi-Fi у грамадзкім транспарце стане можна без адмысловага дазволу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG