Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марын Лё Пэн: выхад Брытаніі з ЭЗ прывядзе да «эфэкту даміно»


Марын Лё Пэн на адной з сустрэч з выбарцамі ў Францыі (2016, архіўнае фота)
Марын Лё Пэн на адной з сустрэч з выбарцамі ў Францыі (2016, архіўнае фота)

У горадзе Кобленц на захадзе Нямеччыны, дзе праходзіць сустрэча лідэраў праварадыкальных палітыкаў эўрапейскіх краін, лідэр францускай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн заклікала эўрапейскіх выбарцаў узяць прыклад з ЗША і Вялікабрытаніі і «абудзіцца» ў 2017 годзе.

Выступаючы перад некалькімі сотнямі сваіх прыхільнікаў у Кобленцы, Марын Лё Пэн заявіла, што рашэньне брытанцаў выйсьці з Эўразьвязу прывядзе да «эфэкту даміно».

Галяндзкі палітык Герт Вілдэрс, заснавальнік і лідэр «Партыі свабоды», выказаў згоду зь Лё Пэн і заявіў, што грамадзяне заходніх краін «прачынаюцца» і гатовыя скінуць зь сябе «ярмо паліткарэктнасьці».

Канфэрэнцыя праварадыкальных партый праходзіць напярэдадні выбараў у Францыі, Нідэрляндах і Нямеччыне ў 2017 годзе. Праварадыкальныя палітыкі спадзяюцца на гэтых выбарах прыцягнуць выбарцаў нацыяналістычнымі лёзунгамі і антыіміграцыйнай рыторыкай.

Агенцтва Reuters адзначае рост уплыву ў Еўропе папулісцкіх правых партый. Беспрацоўе і жорсткія меры эканоміі, прыбыццё ў Еўропу рэкорднай колькасці мігрантаў, а таксама тэрарыстычныя напады ў Францыі, Бельгіі і Германіі прывялі да расчаравання выбаршчыкаў партыях, за якія яны галасавалі многія гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG