Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Польшчы ўсклаў у Горадні вянок да помніка Элізе Ажэшцы


Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі знаходзіцца ў Горадні. Ён усклаў вянок да помніка польскай пісьменьніцы Элізе Ажэшцы.

Пра сёньняшнюю сустрэчу ў Менску з прэзыдэнтам Лукашэнкам міністар сказаў, што ў размове закраналіся «практычна ўсе тэмы, якія нас лучаць і дзеляць. Справы гістарычныя, эканамічныя, памежныя». Ён сказаў, што таксама абмеркавалі «міжнародную сытуацыю ў нашым найбліжэйшым рэгіёне, альбо расейска-ўкраінскую вайну. Відавочна, галоўная праблема — мяжа. Як яе мадэрнізаваць, як палепшыць, каб у будучыні можна было наладзіць малы памежны рух».

На фота зьлева — амбасадар Польшчы Конрад Паўлік і міністар Вітальд Вашчыкоўскі

На фота зьлева — амбасадар Польшчы Конрад Паўлік і міністар Вітальд Вашчыкоўскі

Міністар Вашчыкоўскі і прадстаўнік неафіцыйнага Саюзу палякаў Юзаф Пажэцкі (зьлева)

Міністар Вашчыкоўскі і прадстаўнік неафіцыйнага Саюзу палякаў Юзаф Пажэцкі (зьлева)

XS
SM
MD
LG