Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць стратных арганізацый у Беларусі за год вырасла на 9%


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасьць стратных арганізацый у студзені—жніўні 2016 годe ў параўнаньні з такім жа леташнім пэрыядам вырасла з 1533 да 1670, або на 8,9%.

Як паведамляе БелаПАН, прыбытак ад рэалізацыі гатовай прадукцыі зьнізіўся на 2,9% і склаў 8 млрд 241,4 млн руб.

Рэнтабэльнасьць продажу за студзень—жнівень склала 7,3% супраць 8,3% за такі ж пэрыяд 2015 году, рэнтабэльнасьць рэалізаванай прадукцыі — 9,2% супраць 10,5%.

Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг за студзень—жнівень 2016 году павялічыўся на 11,3% да 89 млрд 768,4 млн рублёў.

У пасланьні да беларускага народу і парлямэнту 21 красавіка Аляксандр Лукашэнка назваў зьніжэньне ўсіх відаў выдаткаў на вытворчасьць і рэалізацыю прадукцыі стратэгічным кірункам павышэньня канкурэнтаздольнасьці эканомікі. Ён падкрэсьліў, што перад дзяржаўнымі органамі пастаўлена задача забясьпечыць зьніжэньне сабекошту прадукцыі на 25%.

«Усяго толькі на 25%, а ў тых краінах, зь якімі мы канкуруем, сабекошт прадукцыі пры значна больш высокіх выдатках на энэргарэсурсы значна ніжэйшы, чым у нас», — дадаў тады Лукашэнка.

XS
SM
MD
LG