Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызначаны фармат «Чарнобыльскага шляху», заяўку пададуць 8 красавіка


7 красавіка на пасяджэньні аргкамітэту «Чарнобыльскага шляху» зацьверджаны асноўныя лёзунгі акцыі: «Чарнобыль не завяршыўся — катастрофа працягваецца», «Не — Астравецкай АЭС» і «Чарнобыль — 30 гадоў хлусьні Крамля і ўлады Аляксандра Лукашэнкі».

Заяўка на правядзеньне 26 красавіка ў Менску акцыі «Чарнобыльскі шлях» будзе пададзена ў Менгарвыканкам 8 красавіка.

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Арганізатары вызначылі фармат акцыі: збор на пляцоўцы каля Акадэміі навук у 18 гадзін, шэсьце па вуліцы Сурганава да царквы ў гонар абраза Маці Божай «Адшуканьне згінулых», што побач з паркам Дружбы народаў. Там — жалобны мітынг.

Подпісы пад заяўкай паставяць прадстаўнікі Партыі БНФ, руху «За свабоду», руху салідарнасьці «Разам», Беларускай партыі «Зялёныя», Абʼяднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG