Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Флэш-моб украінскай вышыванкі: ад Рады да Матроскай цішыні


Працаўнікі пасольства Ўкраіны ў Эстоніі

Працаўнікі пасольства Ўкраіны ў Эстоніі

Украінцы адзначаюць 21 траўня Дзень вышыванкі і надзяюць на працу вышываныя кашулі ў рамках усеўкраінскага флэш-мобу.

Таксама да сьвяткаваньня Дня вышыванкі далучыліся працаўнікі пасольстваў Украіны ў Францыі, Гішпаніі, Польшчы, Кеніі, Эстоніі, Грузіі, Узбэкістане, генэральнага консульства Ўкраіны ў Мюнхэне, а таксама ў пасольстве пры Сьвятым пасадзе (Ватыкан). Дэлегацыя пасольства Ўкраіны пры Апостальскай сталіцы падаравала папу Рымскаму вышыванку, паведамляе прэс-служба ведамства ў твітэры.

Вышыванкі сёньня надзелі таксама працаўнікі пасольстваў Вялікабрытаніі і Канады ва Ўкраіне.

У Расеі адвакат палоннай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка Ілья Новікаў выклаў у сваім твітэры сваё фота ў вышыванцы.

У Кіеве ў рамках сьвята кандуктарам прадпрыемства «Київпастранс» прапанавалі прыйсьці на працу ў вышыванках. Некаторыя прыслухаліся да гэтай парады.

Сёньня на Майдане ў Кіеве ў адбудзецца акцыя «Масавае фота ў вышыванках». Агульны фатаздымак потым перададуць у музэй гісторыі Кіева і Нацыянальны цэнтар народнай культуры «Музэй Івана Ганчара».

Дэпутаты Вярхоўнай Рады ў вышыванках

Дэпутаты Вярхоўнай Рады ў вышыванках

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG