Дэпутаты Эўрапарлямэнту 17 студзеня вабралі італьянца Антоніё Таяні старшыню Эўрапейскага парлямэнту. Ён заменіць на пасадзе Марціна Шульца, які пакідае Брусэль і вяртаецца ў нямецкую палітыку.
63-гадовы італьянскі палітык двойчы займаў пасаду эўракамісара. У Італіі ён разам з Сыльвіё Бэрлюсконі быў заснавальнікам партыі «Наперад, Італія!».
Таяні лічыць ЗША галоўным партнэрам ЭЗ і перакананы, што з прыходам Дональда Трампа сытуацыя ня зьменіцца.