Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вышаградзкая група выказалася за незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны


На саміце прэзыдэнтаў краін Вышаградзкай групы, які адбыўся ў Празе, прэзыдэнты Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны аднагалосна падтрымалі незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

У апублікаванай заяве прэзыдэнты ўхвальна выказаліся адносна парлямэнцкіх выбараў і фармаваньня новага ўраду ва Ўкраіне.

Пры гэтым прэзыдэнты Польшчы Браніслаў Камароўскі, Вугоршчыны Янаш Адэр, Славаччыны Андрэй Кіска і Чэхіі Мілаш Зэман выказалі «глыбокую занепакоенасьць гвалтам, які працягваецца ва ўсходніх абласьцях Украіны».

Вышаградзкая чацьвёрка, а таксама прысутныя на саміце ў Празе прэзыдэнты Аўстрыі Хайнц Фішэр і Славэніі Борут Па́хар заявілі пра сваю падтрымку палітычнага рашэньня крызісу, якое «павінна грунтавацца на захаваньні незалежнасьці і сувэрэнітэту Украіны».

Праскі адзначыў «важнасьць правядзеньня неабходных палітычных і эканамічных рэформаў ва Ўкраіне і гатоўнасьць іх падтрымаць».

XS
SM
MD
LG