Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Welt: Выбухоўка, скарыстаная пры тэракце ў Дортмундзе, магла належаць Бундэсвэру


Паліцыя ахоўвае стадыён пасьля выбуху ў Дортмундзе. Ілюстрацыйнае фота

Выбухоўка, выкарыстаная пры атацы на аўтобус дортмундзкай «Барусіі», хутчэй за ўсё, раней знаходзілася на балянсе Бундэсвэра — узброеных сілаў Нямеччыны, паведаміла газэта Die Welt са спасылкай на крыніцы ў сьледчых органах.

«Выбуховае рэчыва, якім былі начынены бомбы, верагодна, належала Бундэсвэру», — выданьне прыводзіць словы прадстаўніка праваахоўных органаў. Падрабязнасьцяў на гэты конт пакуль няма.

Увечары 11 красавіка ў Дортмундзе перад матчам 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў з францускім «Манака» каля аўтобуса «Барусіі» спрацавалі тры выбуховыя прыстасаваньні. У выніку пацярпеў гішпанскі абаронца «Барусіі» Марк Бартру, у якога дыягнаставалі пералом прамянёвай косьці рукі. Генпракуратура Нямеччыны кваліфікавала здарэньне як тэракт.

Тым часам рэдакцыя нямецкай Tagesspiegel атрымала ліст з пагрозамі пасьля выбуху ў Дортмундзе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG