Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Якой павінна быць «Пагоня»? Выказвайцеся ў камэнтарах


«Асамблея НДА» запускае чарговы этап акцыі «Сымбаль, які яднае краіну» і абвяшчае конкурс выяваў «Пагоні». Адзін з дызайнаў будзе выкарыстаны для вырабу харугвы (палотнішча, банэра), якое будзе растыражаванае і распаўсюджвацца бясплатна.

«Мы не шукаем новы беларускі герб. "Пагоня" Куліка, Крукоўскага і Талбузіна была, ёсьць і застанецца нацыянальным гербам. Наша задача — прыцягнуць увагу да праблемы вяртаньня нацыянальнай сымболікі. І конкурс малюнкаў — адзін з элемэнтаў кампаніі», — сьцьвярджаюць арганізатары.

У жніўні-верасьні падчас галасаваньня ў інтэрнэце больш за 62% выказаліся ў падтрымку «Пагоні» як галоўнага сымбаля, які яднае беларусаў.

Цяпер арганізатары прапануюць вызначыць: які са шматлікіх варыянтаў «Пагоні» варта зьмясьціць на харугве?

Кожны ахвотны можа распрацаваць свой макет. Усе выявы будуць апублікаваныя, а найлепшы макет будзе надрукаваны ў выглядзе харугваў.

Тэхнічныя патрабаваньні да працаў

— усе працы дасылаюцца ў двух варыянтах: *.jpg і арыгінальным вэктарным альбо растравым фармаце;
— вэктарная графіка: прымаюцца файлы, змакетаваныя ў фарматах Corel Draw (*.cdr), Adobe Illustrator (*.ai), альбо EPS;
— растравая графіка: прымаюцца файлы, зробленыя ў фарматах (*.tif), Adobe Photoschop (*.psd).

Вашыя працы з кантактнымі дадзенымі (імя і прозьвішча, тэлефон, сацыяльныя сеткі) дасылайце да канца кастрычніка на адрас: artsiadziba@gmail.com.

Падрабязьней тут.

Пераможцу вызначаць арганізатары акцыі.

Харугвы з дызайнам пераможцы можна будзе атрымаць у грамадзкіх цэнтрах беларускіх гарадоў ці бясплатна замовіць поштай праз сайт symbal.by.

Харугву з Пагоняй кожны ахвотны зможа разьмясьціць у любым месцы: дома, на бальконе, у кватэры, узяць на фэстываль ці іншую імпрэзу або сфатаграфавацца зь ёю ў знакавым месцы ды разьмясьціць фотаздымак у сацыяльных сетках, на пэрсанальных сайтах ці ў блогах з хаштэгам #symbalby.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG