Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбары ў Палату Прадстаўнікоў чакаюцца 11 верасьня


Аляксандар Лукашэнка пагадзіўся з датай 11 верасьня для правядзеньня выбараў у Палату Прадстаўнікоў.

Пра гэта журналістам паведаміла старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына пасьля нарады ў кіраўніка дзяржавы.

«Сёньня абмяркоўвалася пытаньне аптымальнай даты выбараў. Прэзыдэнт пагадзіўся, што гэта 11 верасьня. Выбарчая кампанія павінна пачацца не пазьней за 10 чэрвеня. Аднак кіраўнік дзяржавы згадзіўся, што выбары павінны быць прызначаныя (гэта значыць — павінен быць падпісаны адпаведны ўказ аб прызначэньні даты выбараў) некалькі раней. Таму плянуецца, што выбарчая кампанія будзе пачата на тры дні раней за крайні тэрмін, а менавіта 7 чэрвеня гэтага году. А 8 чэрвеня Цэнтральная камісія плянуе зацьвердзіць плян арганізацыйных мерапрыемстваў, бюджэт выбараў, межы выбарчых акругаў», — цытуе БелТА Лідзію Ярмошыну.

Паводле Ярмошынай, у сярэдзіне траўня ЦВК плянуе зацьвердзіць дакумэнты, якімі будзе рэгулявацца выбарчы працэс.

«У тым ліку ў дадзеных дакумэнтах будуць часткова ўлічаны прапановы АБСЭ, выпрацаваныя пасьля назіраньня за выбарамі прэзыдэнта Беларусі», — дадала Ярмошына.

Выбары ў Савет Рэспублікі плянуецца правесьці з 18 чэрвеня па 18 верасьня.

Выбары ў Палату Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі прызначаюцца ўказам Аляксандра Лукашэнкі.

XS
SM
MD
LG