Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пасаду кіраўніка дзяржавы змагаюцца прарасейскі кандыдат ад Партыі сацыялістаў Ігар Дадон і адзіны кандыдат ад правых праэўрапейскіх партый Майя Санд. У першым туры выбараў сярод дзевяці кандыдатаў яны набралі найбольшую колькасьць галасоў: Дадон – 47,98%, Санд – 38,71%.

Для правядзеньня галасаваньня адкрыта больш за 2000 участкаў у краіне, а таксама 100 участкаў за мяжой. За ходам галасаваньня сочаць каля 2,5 тысяч мясцовых назіральнікаў і каля 500 замежных.

На думку экспэртаў, зыход барацьбы ў другім туры будзе залежаць ад мабілізацыі электарату кожнага канкурэнта. Пры гэтым аналітыкі лічаць, што Дадон атрымае перамогу ў выпадку нізкай яўкі выбарцаў, як гэта было ў першым туры, калі на выбары прыйшлі 49,18%. Пры яўцы выбарцаў вышэй 60% шанцы атрымаць перамогу будуць вышэй у Санд.

У другім туры выбараў не існуе мінімальнай яўкі выбарцаў, выбары будуць прызнаныя адбытымі незалежна ад колькасьці выбарцаў, якія ўзялі ў іх удзел. Перамогу залічаць кандыдату, які набраў найбольшую колькасьць галасоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG